Тыдзень дзяржаўных моў
Тыдзень дзяржаўных моў, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы
З 19 па 24 лютага 2024 г. у гімназіі прайшоў тыдзень дзяржаўных моў, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Мерапрыемствы тыдня былі скіраваны на інфарміраванне вучняў і настаўнікаў аб гісторыі і асаблівасцях беларускай і рускай моў, на развіццё павагі і ўважлівасці да слова як асноўнага сродку зносін, на папулярызацыю беларускай мовы як носьбіта нацыянальнай свядомасці.
У рамках тыдня прайшлі акцыі “Нашы мовы”, “Святкуем Дзень роднай мовы разам!”, “Твори добро (вместе с русскими поэтами и писателями)”. Вучні прынялі ўдзел у інтэлектуальных гульнях і турнірах “Тайны русского слова”, “По страницам “Алых парусов”, “Гавары са мной па-руску, гавары па-беларуску!”, “Роднай мовы пералівы”, “Крочым да роднай мовы”, “Ці ведаеш ты сваю мову?”; стваралі міні-праекты “Энциклопедия одного слова”; паўдзельнічалі ў філалагічным квэсце “Словарный марафон”.
Вучні 3-11 класаў сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай гульні-конкурсу “Буслік-2024”. Вучні 4-8 класаў паспрабавалі свае сілы ў першым (гімназічным) этапе раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

























