Тыдзень роднай мовы
“Як ты дорага мне, мая родная мова!”
З 19 па 23 верасня 2022 года у Рэспубліцы Беларусь пройдзе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.
У рамках Тыдня ва ўсіх установах адукацыі краіны адбудзецца шэраг разнастайных мерапрыемстваў, аб’яднаных адзінай мэтай: захаванне і папулярызацыя беларускай мовы сярод дзяцей, моладзі, грамадскасці.
Напярэдаднi правядзення Тыдня 16 верасня 2022 года арганізаваны рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Пры правядзенні мерапрыемстваў рэкамендуецца выкарыстоўваць рэспубліканскі План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы.



Лінгвістычны марафон "Роднай мовы загадкі", 8 "А" клас.

Конкурс пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю", 10 "А" клас.



Міні-турнір "Знаўцы роднай мовы", 6 "В" клас.

Прэзентацыя віншавальных паштовак "Пажаданні роднай мове", 6 "Б" клас.

Прэзентацыя віншавальных паштовак "Пажаданні роднай мове", 9 "В" клас.


















