Эффективность автономных пожарных извещателей
В мире криминалистики:
Первый Витебский областной форум в Полоцком государственном...
Диалог с молодёжью
Победители ІІ (районного) этапа республиканской олимпиады по...
Что можно и что нельзя размещать в интернете
Как рождается хлеб
Эффективная и надежная защита вашего дома ... Читать далее...
 Профориентационная встреча с экспертом-криминалистом ... Читать далее...
I-й Витебский областной форум профильных классов инженерной направленности ... Читать далее...
Предпринимательство – точка роста: диалог с молодежью в гимназии ... Читать далее...
Победители ІІ (районного) этапа республиканской олимпиады ... Читать далее...
Открытый диалог о цифровой грамотности ... Читать далее...
Экскурсия на предприятие "Глубокский хлебозавод" ... Читать далее...

Меню сайта

телефон_доверия
телефон_доверия

ярморка вакансий

banner 2021
2023 god mira i sozidaniya
banners 6

kudapostupat

11111111DSCF7387 2міні-EdCamp “Адукацыя 2020. Тэрмінал ідэй”

 

22 лютага 2020 года ў горадзе Глыбокае  адбылася чарговая (не) канферэнцыя (міні-EdCamp “Адукацыя 2020. Тэрмінал ідэй”). 

 Education Camp (EdCamp) – міжнародная ініцыятыва, якая нарадзілася ў настаўніцкім асяродку ў ЗША 2010 годзе, а ў 2017 упершыню прыйшла ў Беларусь. Эдкэмп – гэта нефармальная пляцоўка, дзе творчыя, ініцыятыўныя  настаўнікі абменьваюцца практычным вопытам, ідэямі і напрацоўкамі.

Пачынаючы з 2017 года эдкэмпы ўжо прайшлі ў Мінску, Брэсце, Століне, Варапаеве Пастаўскага раёна. Ініцыятарамі правядзення міні-эдкэмпу ў Глыбокім сталі настаўнікі гімназіі Лідзія Раманчук і Іна Шымко.

Сэрыя міні-эдкэмпаў ладзіцца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID і некамерцыйнай арганізацыі PACT.

Настаўнікі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці далучыліся да EdCamp-руху, прыняўшы удзел у ІV (не) канферэнцыі (міні-EdCamp), арганізаванай у Глыбоцкай гімназіі.

22.02.2020 – у гэтую прыгожую дату адбылося свята адукацыі ў г.Глыбокае. У склад каманды ўвазодзілі: Лідзія Раманчук і Іна Шымко – якія запрасілі EdCamp Belarus у Глыбокае.Мерапрыемства было арганізавана на базе  Дзяржаўнай установы адукацыі “Глыбоцкая раённая гімназія”. Дзверы былі адчынены для ўсіх жадаючых вучыцца і вучыць. Да настаўнікаў Глыбоччыны актыўна далучыліся настаўнікі з Полацка, Міер, Шаркаўшчыны, Ушач.  Творчая, цеплая атмасфера сустрэчы адразу аб’яднала настаўнікаў, зарадзіла пазітыўным настроем, дазволіла актыўна ўключыцца ў работу.

З вітальным словам перад гасцямі выступіла дырэктар гімназіі Лілія Іосіфаўна Малчун, якая адзначыла, што EdCamp Belarus становіцца часткай глабальных трэндаў і пажадала ўсім  удзельнікам творчай працы.

Арганізатары мерапрыемства Анастасія і Яўген Пугач азнаёмілі настаўнікаў з праектам EdCampBelarus, які рэалізоўваецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі.

Павел Фунцікаў, прадстаўнік Сусветнага банка, пазнаёміў удзельнікаў канферэнцыі з даследваннямі РІSА – 2018.

Змястоўнымі і цікавымі былі майстар-класы спікераў – Элы Якубоўскай, настаўніка-метадыста “Гімназія № 1. Г.Жодзіна” і Міхася Кудзейкі, выкладчыка ІПКіП БДПУ, якія вучылі правяраць дакладнасць інфармацыі ў інтэрнэце і расказалі, як працуе “метад Дыснея”.

Настаўнікі Глыбоччыны падзяліліся вопытам сваёй работы. Раманчук Л.А., настаўнік-метадыст Глыбоцкай раённай гімназіі, Гігола А.С., настаўнік інфарматыкі СШ №2.г.Глыбокае, Перадня Н.А., настаўніца інфарматыкі Азярэцкай дзіцячы-сад сярэдняй школы Глыбоцкага раёна правялі сумесны майстар-класс, дзе вызначалі, які настаўнік патрэбен сучаснай школе.

Пазнаёміцца с цікавымі метадамі, якія дазваляюць развіваць камунікатыўныя кампетэнцыі навучэнцаў, можна было на майстар-класе Барткевіч Т.Ф., настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Глыбоцкай раённай гімназіі. Вопыт прымянення актыўных метадаў навучання на ўроку прадставілі Нікіфаровіч А.Ч. і Галуза Н.В, настаўнікі інфарматыкі СШ №1 г.Глыбокае.

Што такое лэпбук і што з ім рабіць  паказала Абрамчык Т.І., настаўніца біялогіі Глыбоцкай раённай гімназіі. Паспрабаваць сябе ў якасці журналістаў і напісаць артыкул-сенсацыю ўдзельнікі змаглі на майстар-класе настаўніцы гісторыі, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Глыбоцкай раённай гімназіі Шымко І.М.

Як працівастаяць прафесійнаму выгаранню з дапамогай арт-тэрапіі  і адкрыць у сабе мастака навучыла удзельнікаў Татун В.А., выхавальніца ДУА “Яслі –сад № 2 г.Глыбокае”.

Завяршылася (не) канферэнцыя агульным танцавальным  майстар-класам “Танцуем разам!”. Усе жадаючыя змаглі вывучыць беларуская народныя танцы “Кракавяк”, “Полька”, “Маразуля”.

Новыя знаёмствы, тэрмінал ідэй  стварылі цудоўны настрой і натхнілі на пладатворную работу усіх удзельнікаў мерапрыемства.

­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­_________________________________________________________________

        DSC 0198

 

 

 

 

 

 rooglub gov byministerstvo akkk eduby adyby rikz praviby voiro Glub   portalmchs brsm brpomir pravoМы  оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации