Тыдзень беларускай мовы
14 па 19 лютага 2022 г. Тыдзень беларускай мовы
З 14 па 19 лютага 2022 г. у ДУА “Глыбоцкая раённая гімназія” прайшоў тыдзень беларускай мовы, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.
Мерапрыемствы тыдня былі скіраваны на папулярызацыю беларускай мовы як сродку штодзённых зносін, носьбіта нацыянальнай свядомасці. У рамках тыдня прайшлі інфармацыйна-арфаграфічныя хвілінкі “Дзень роднай мовы”, конкурсныя праграмы “Гонкі за ведамі”, “Смак роднай мовы”, “Скарбы роднай мовы”, “Таямніцы роднай мовы”, “Размаўляй са мной па-беларуску!”, “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай!..”, “З любоўю да роднага слова”, акцыя-апытанне “Пяць прычын ведаць беларускую мову”.
Вучні 3-11 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскай гульні-конкурсе “Буслік-2022”.
21 лютага вучні і настаўнікі прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
























