Тонкий лёд!
Встреча с Татьяной Викторовной Корнилович
XV Республиканский рождественский фестиваль педагогического...
Новогодняя феерия профессионального развития
Республиканский проект "100 идей для Беларуси"
«Волшебство своими руками: первоклассники создали необычные...
Инновационные процессы в образовании региона
Осторожно! Чтобы избежать опасности ... Читать далее...
Встреча с делегатом VIl Всебелорусского народного собрания Т.В.Корнилович ... Читать далее...
XV Рождественский фестиваль "Профессиональное развитие педагога: экспертный диалог" ... Читать далее...
Кванториум педагогов Витебской области ... Читать далее...
Районный конкурс республиканского проекта "100 идей для Беларуси" ... Читать далее...
 Творческий конкурс «Необычная новогодняя игрушка» ... Читать далее...
 Методический фестиваль «Инновационные процессы в образовании региона» ... Читать далее...

Меню сайта

телефон_доверия

ярморка вакансий

banner 2021
2023 god mira i sozidaniya
banners 6

kudapostupat

Лукашэвіч Марына Багданаўна

РАЗВІЦЦЁ АДОРАНАГА ВУЧНЯ – НАСТОЙЛІВАЯ ПАТРЭБА ЧАСУ

Лукашэвіч Марына Багданаўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

   Адораныя дзеці, як далікатныя кветкі, патрабуюць беражлівых адносін да сябе, разумення і свабоды творчасці. Г. Я. Кудрына У апошнія гады работа з адоранымі дзецьмі вылучаецца ў разрад прыярытэтных накірункаў. У грамадстве фарміруецца разуменне, што пераход у век навуковых тэхналогій немагчымы без захавання і памнажэння інтэлектуальнага патэнцыялу краіны.

   Пытанне адоранасці становіцца ўсё больш актуальным, бо расце патрэба ў неардынарнай, творчай асобе. Даследчыкі высветлілі, што незвычайна адораныя дзеці – гэта ўнікальная з’ява і сустракаюцца адзін на тры мільёны, выключна адораныя – адзін на трыццаць тысяч, высока адораныя – адзін на тысячу, умерана адороныя – адзін на пяцьдзясят чалавек.

   Што такое адоранасць? У самым агульным значэнні адоранасць можа быць вызначана як валоданне шматлікімі здольнасцямі. Дзяцей з надзвычайнымі поспехамі ў якой-небудзь канкрэтнай сферы дзйнасці называюць вундэркіндамі. Такія дзеці – сапраўдныя эрудыты, заўзятыя чытачы энцыклапедый. Яны ў 13-14 гадоў паступаюць у ВНУ, паказваюць надзвычайныя веды па любімых прадметах.

    Дэкарт пісаў: “Мала мець выдатныя разумовыя здольнасці. Галоўнае – як мага лепш іх выкарыстаць”. І мы шукаем у школьным калектыве дзяцей, якія самастойна хочуць займацца, павышаць свой узровень ведаў па прадмеце, развіваць светапогляд, могуць цалкам канцэнтраваць увагу… Праца з адоранымі вучнямі дае пэўныя вынікі толькі тады, калі супадаюць тры асноўныя складнікі поспеху: адоранасць навучэнца, спрыяльныя ўмовы для развіцця яго здольнасцей і дастатковая кампетэнтнасць настаўніка.

   Усе дзеці па-свойму адораныя. Іх важна не выпусціць з-пад увагі і пастарацца выхоўваць і навучаць такім чынам, каб яны ў далейшым прыносілі карысць грамадству. Галоўнае, своечасова заўважыць захапленні вучняў, падтрымаць іх, дапамагчы раскрыць талент.

    Калі дзіця з выдатнымі здольнасцямі пачынае праяўляць сябе, перад настаўнікам паўстае пытанне, як і чаму навучаць, каб садзейнічаць развіццю вучня. Дык на якія ж здольнасці варта звярнуць увагу настаўніку-славесніку? Перш за ўсё на лінгвістычныя, якія падразумяваюць валоданне як пісьмовым, так і вусным маўленнем, уменне правільна ўспрымаць праз маўленне, міміку і 354 жэсты думкі і пачуцці іншых людзей, дакладна і коратка перадаваць уласныя перажыванні і думкі.

   Праца з адоранымі вучнямі накіравана на правядзенне алімпіяд, творчых інтэлектуальных конкурсаў. Яна спалучае ў сабе традыцыйныя формы работы і магчымасці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Алімпіяды і конкурсы па беларускай мове і літаратуры праводзяцца штогод і ўжо сталі традыцыйнымі. Іх асноўнай задачай з’яўляецца развіццё і падтрымка цікавасці да навучання, павышэнне ўзроўню ведаў і ўменняў высокаматываваных вучняў, фарміраванне навыкаў самакантролю.

    Беларуская мова – гэта не той прадмет, дзе вучань можа адразу высока праявіць сябе. Дзеці павінны навучыцца арганізоўваць свой час і прастору і адчуваць зацікаўленасць з боку настаўніка. Веды здабываюцца перш за ўсё вялікай карпатлівай працай, патрабуюць уседлівасці. Вучням неабходна сумець не толькі прадэманстраваць веданне матэрыялу школьнай праграмы па мове і літаратуры, але і мець вялікі моўны запас, шырокі кругагляд, быць эрудыраваным, валодаць аратарскім майстэрствам. Інтуіцыя, моўнае чуццё, уменне сканцэнтравацца ў экстрэмальнай сітуацыі таксама адыгрываюць сваю ролю. Менавіта ўсе гэтыя якасці ёсць у вучняў, з якімі я рыхтуюся да алімпіяды (Хмялькова Кацярына, Зуй Дар’я, Сіняўская Паліна, Абрамчык Таццяна, Грышанковіч Ксенія). Для іх характэрна павышаная дапытлівасць, цікаўнасць, выдатная памяць, вялікі слоўнікавы запас. Яны з задавальненнем чытаюць прапанаваныя кнігі, слоўнікі, у іх развіта багатае ўяўленне і фантазія. А яшчэ ім дапамагаюць веды па іншых прадметах, асабліва па гісторыі. Канешне, самае галоўнае – гэта праца на ўроку, бо ўрок – гэта асноўная форма арганізацыі працэсу моўнага і літаратурнага навучання. Менавіта ўрокі абуджаюць думку вучня, вучаць разважаць, спрачацца, адстойваць свой пункт гледжання. Арганізацыйнае і зместавае напаўненне ўрока забяспечваюць праблемныя пытанні, работа ў групах, для індывідуальнай працы падбіраю заданні павышнай цяжкасці. Дзеці рыхтуюць міні-выступленні, цытуюць афарызмы, вучаць вершы на памяць. Шмат увагі ўдзяляю мастацкай літаратуры, прапаную вучням прачытаць творы, якія закранаюць розныя тэмы, знаёмлюся сама і знаёмлю іх з навінкамі літаратуры, разам адкрываем новыя імёны.

    Далей праца працягваецца на факультатыўных і стымулюючых занятках, на якіх пашыраюцца, паглыбляюцца і карэкціруюцца веды вучняў у адпаведнасці з іх патрабаваннямі, запытамі, здольнасцямі і схільнасцямі, развіваецца творчае і лагічнае мысленне, фарміруецца мастацкі густ.

    Дае плён і праца на ўроку, і на факультатыўных і стымулюючых занятках, але самай эфектыўнай формай пры падрыхтоўцы да алімпіяда лічу індывідуальную працу: мы садзімся з вучнямі і разам разбіраем складаныя заданні. На тыдзень-два (залежыць ад часу) даю заданні дадому, а потым іх аналізуем. Пастаянна праводжу круглагадзічную алімпіяду, бо гэта правераная і вельмі эфектыўная форма пошуку і адбору здольных дзяцей.

   Але ўсё-такі я пераканана, што пры падрыхтоўцы да алімпіяды важна навучыць вучня самастойнасці, уменню працаваць з вучэбнай літаратурай і 355 размяркоўваць свой час, бо дзеці набываюць сапраўдныя веды толькі ў працэсе самастойнай навучальнай дзейнасці. Настаўнік накіроўвае, дапамагае выправіць памылкі, заахвочвае. У кабінеце сабраны заданні раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіяд папярэдніх гадоў, распрацаваны матэрыял для правядзення круглагадзічных алімпіяд, вялікая колькасць тэставых заданняў.

 Заўзятых аматараў беларускай мовы (а менавіта такі вучань можа дасягнуць высокіх вынікаў) знайсці складана. Працаваць з адоранымі вучнямі вельмі прыемна. Важна, каб сустрэча з незнаёмым матэрыялам не расчаравала і напалохала, а садзейнічала ўзнікненню цікавасці да засваення, зрабіла навучанне займальным. Таму раблю акцэнт не на тым, што вывучаць, а на тым, як вывучаць.

  Асновай работы з адоранымі вучнямі лічу ўдасканаленне такіх фактараў, як развіццё ўнутранага патэнцыялу, здольнасці ставіць мэту і шукаць спосабы яе дасягнення. Каб больш зацікавіць дзяцей, акцэнтую ўвагу на дасягненнях, таму што гэта павышае іх самаацэнку і матывуе да далейшай работы. Назіраючы за ростам, адкрываючы іх магчымасці, я атрымліваю стымул для ўласнага развіцця, імкнуся ўвесці штосьці новае, арыгінальнае ў асабістую практыку навучання, вышукваць новую інфармацыю, заданні творчага характару. Выкарыстоўваю формы і метады, якія дазваляюць вучням рэалізаваць сябе, развіваць абстрактнае мысленне, уменне аналізаваць і параўноўваць альтэрнатыўныя варыянты.

Лічу, што правільна спланаваная і арганізаваная работа не толькі на ўроку, але і на факультатыве, у пазашкольны час, на індывідуальных занятках, самастойная праца вучня прыводзіць да жаданага выніку. Галоўнае, не здавацца, не апускаць рукі, добрасумленна працаваць – і поспех гарантаваны.

   Ужо адышоў у мінулае час, калі школа была арыентавана на “сярэдняга” вучня. Зараз увага да дзяцей, якія апераджаюць сваіх аднагодкаў, – актуальнейшая задача школы. Настаўнік не толькі павінен дасканала авалодаць школьнай праграмай, але і сумець знайсці падыход да адоранасці сваіх навучэнцаў, убачыць у кожным індывідуальнасць.

   Зразумела, што ў век інфармацыі і новых тэхналогій складана зацікавіць вучняў беларускай мовай і літаратурай. Пошук эфектыўных мадэлей і тэхналогій работы з таленавітымі дзецьмі працягваецца. Упэўнена ў тым, што навучанне адораных дзяцей сёння – гэта мадэль навучання ўсіх дзяцей заўтра.

    Напрыканцы мне б хацелася прыгадаць старажытную мудрасць: “У чалавека да праўды ёсць тры шляхі: шлях разважання - самы высакародны; шлях пераймання - самы лёгкі; шлях асабістага досведу - самы цяжкі, але самы высакародны”. За кожным настаўнікам застаецца права выбару.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Бараева, Я. И. Психологическая подготовка учителя к работе с одаренными школьниками / Я. И. Бараева // Народная асвета. – 2002. – № 2.

 2. Коршакова, Ю. В. Система отбора и подготовки одаренных детей / Ю. В. Коршакова // Народная асвета. – 2003. – №12. 356

3. Пшиков, В. В. Школа, где учатся вундеркинды… / В. В. Пшиков // Народная асвета. – 2003. – №12.

4. Рожина, Л. Н. Развитие творческого мышления и творческих способностей учащихся на уроке / Л. Н. Рожина, А. П. Лобанов // Адукацыя і выхаванне. – 1996. – №11.

 rooglub gov byministerstvo akkk eduby adyby rikz praviby voiro Glub   portalmchs brsm brpomir pravoМы  оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации