Мероприятия в честь Дня учителя
«Живая память: урок мужества в День пожилых людей»
Взаимодействие школы и вуза
Глубокские гимназисты «примерили» на себя сельские профессии
«Щит и слава Полоцкой Земле»
Вступаем в школьную семью
Профилактическая встреча
 Урок живой истории: встреча с Галиной Григорьевной Свилёнок ... Читать далее...
 Знакомство с главным вузом региона ... Читать далее...
Экскурсия ОАО «Сельцы», на молочно-товарную ферму «Гатовщина» ... Читать далее...
 Поездка в древний Полоцк ... Читать далее...
"Посвящение в первоклассники" ... Читать далее...
 Кибербезопасность: на шаг впереди преступников ... Читать далее...

изображение viber 2024 03 05 16 19 54 801Каб любіць Беларусь…

      Каб любіць Беларусь нашу мілую… трэба яе пазнаваць, вывучаць гісторыю, падарожнічаць па родных мясцінах, а яшчэ прыгожую і квітнеючую перадаць сваім нашчадкам!

      У першыя сакавіцкія дні вучні 9 “А” класа адправіліся ў падарожжа ў вёску Івесь і яе наваколле. Каля дзіцячага аздараўленчага лагера “Крынічка” нас гасцінна сустрэла загадчык філіяла “Івесь” Валянціна Валянцінаўна Папок і прапанавала  цікавую, пазнавальную экскурсію па славутых мясцінах азёрнага краю. 

     Пачалося наша падарожжа  са знаёмства з культурным гісторыка-турыстычным цэнтрам,  які быў  адкрыты ў верасні 2006 года. Размясціўся ён у памяшканні былой канторы саўгаса “Івесь”. У гэтым жа будынку размясціліся  клуб і бібліятэка. Кожны год тут ладзяцца абласныя і раённыя святы:  “Купалле Паазер’я”, “Жаніцьба Цярэшкі”, раённыя агляды мастацкай самадзейнасці. Часткай культурнага гісторыка-турыстычнага цэнтра з’яўляецца помнік  загінуўшым жыхарам вёсак Івесь, Хралы, Шо, Асінаўка, Завулак  і магіла, у якой пахаваны безыменныя партызаны брыгады імя Кароткіна, якія загінулі ў час блакады ў маі 1944 года. Побач з магілай восенню 1990 года ў вёсцы быў устаноўлены помнік. На тэрыторыі цэнтра закладзена алея краін-удзельніц міжнароднага  фестывалю “Магніфікат” і маецца знак “Цэнтр Еўропы”.

     Валянціна Валянцінаўна паведаміла пра дахрысціянскі могільнік крывічоў.  Расказала аб тым,  як у  2012 годзе студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта правялі раскопкі на беразе возера Івесь і ўстанавілі, што пахаванні належаць плямёнам бронзавага веку. Мы даведаліся пра стары хрысціянскі могільнік, які знаходзіцца паблізу дахрысціянскага  могільніка. Гэта шматлікія крыжы, высечаныя з камянёў. Таксама пра Царкавішча на ўзгорку на беразе возера Івесь. У басейне ракі Шоша, недалёка ад возера Шо, знаходзіцца азёрны заказнік  “Белае”, створаны ў 1979 годзе з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў, асабліва баброў.

    Вельмі крануў нас трагічны лёс вёскі Хралы і яе жыхароў.  У гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы размяшчаўся штаб партызанскай брыгады імя Кароткіна.У красавіку 1944 года, у час блакады партызанскай зоны, вёска была поўнасцю спалена фашыстамі, а жыхары трапілі ў палон. Пасля вайны, хто застаўся жывы, вярнуліся і адбудавалі родную вёску!

    Даведаліся мы і пра партызанскі аэрадром,  які ў гады Вялікай Айчыннай вайны  абслугоўваў партызанскія брыгады імя Суворава, імя Кароткіна і “Кастрычнік”. А  помнік партызанскім брыгадам  імя Суворава і “Кастрычнік” знаходзіцца за 2 км на ўсход ад вёскі Вострава, у лесе, каля дарогі Вострава – Ліпава. Тут у Вялікую Айчынную вайну вяла баі супраць нямецка – фашысцкіх захопнікаў 1-я партызанская брыгада імя А.В..Суворава Вілейскага злучэння (камандзір П.А. Хомчанка, камісар М.Я. Усаў) . У 1964 годзе ў памяць аб гэтых баях і ў гонар партызанскай славы пастаўлена стэла.

     Курган партызанскай славы ў памяць аб 1–й партызанскай брыгадзе імя А.В. Суворава і яе баявых дзеяннях, знаходзіцца ў лесе, за 2 км на ўсход ад вёскі Вострава. Тут у 1944 годзе партызанскі атрад імя Чкалава вытрымаў шматдзённыя  жорсткія баі з ворагам, у некалькі разоў пераўзыходзячым па сіле партызан. Курган насыпаны рукамі былых партызан і іх нашчадкаў. На кургане вялікая каменная пліта на якой высечаны словы “Тут была ўтворана і вяла барацьбу з нямецка–фашысцкімі захопнікамі брыгада імя Суворава”.

     Завіталі мы і на сядзібу “Краіна мар”. Добразычлівыя і гасцінныя гаспадары Вячаслаў і Аксана Лашкевічы з захапленнем расказалі пра сваіх “выхаванцаў” – коз. Пра тое, як Мілка і Зорка пакарылі сэрца гаспадыні. З іх з’яўленнем і пачалося “сырнае” жыццё! Нам прапанавалі пакаштаваць сыры з казінага малака і пабываць у “дзіцячым садку”, дзе падрастаюць маленькія козачкі.

     Легенды і паданні наваколля Івесі распавёў Вячаслаў Канстанцінавіч Алексяёнак  (былы кіраўнік турыстычнага гуртка, зараз загадчык гаспадаркі філіяла “Івесь”). Цікава было слухаць пра азёры Молена і Белае, пра месца каля возера Шо, якое рыбакі называюць Крыжы, пра даўжанскіх пачвар.

     Два дні,  праведзеныя  ў Івесі, праляцелі як адно імгненне. Вялікі дзякуй вам,  шчырыя, працавітыя, добрыя  вясковыя людзі, за тое, што,  дзякуючы вашай апантанасці і бязмежнай любові да   родных мясцін мы мелі гонар і магчымасць з вамі пазнаёміцца і дакрануцца да гісторыі нашай Радзімы.

     P.S.  Перад самым ад’ездам мы любаваліся краявідамі возера Молена. Вясковы хлопец Андрэй вяртаўся з рыбалкі. Ён падышоў да нас, з усмешкай прывітаўся  і паказаў улоў. Але не рыба (невялікія плотачкі) уразілі мяне. У адной руцэ хлопец трымаў вядро з рыбай , а ў другой -  бляшаную баначку з недакуркамі. У той час мне стала зразумела, чаму вакол нас такая чысціня і прыгажосць!

Ніна Патроцына, класны кіраўнік 9 “А” класа

изображение viber 2024 03 05 16 19 54 801