Экскурсия в лабораторию виртуальной и дополненной реальности
С мечтою о профессии в сфере высоких технологий
III (областной) этап республиканской олимпиады по учебным...
Выставка рисунков "Новогодняя планета детства"
С Новым 2022 годом!
БЕЗОПАСНЫЕ ЗИМНИЕ КАНИКУЛЫ
Областной благотворительный новогодний праздник
посетили Витебский гос.университет имени П.Машерова.  ... Читать далее...
Национальный детский технопарк ... Читать далее...
 Участники олимпиады ... Читать далее...
оздоровительного лагеря "Планета детства" ... Читать далее...
 в рамках новогодней благотворительной акции "Наши дети"  ... Читать далее...

11 DSCN6965

 

У кастрычніку  2016 г. вучні 8 “А” класа запрасілі сваіх матуль на свята “Для роднай, для адзінай”, прымеркаванага да Дня маці. Віншавалі песнямі, вершамі, танцамі, падарункамі, зробленымі сваімі рукамі.

Дзень маці— міжнароднае свята, але ў розных краінах надзяржаўным узроўні яно адзначаецца ў розныя часы года. У Беларусі яно адзначаецца з 1996 года 14 кастрычніка.

У гэты дзень прынята віншаваць маці і цяжарных жанчын, у
адрозненне ад Міжнароднага жаночага дня, калі віншаванні прымаюць усе прадстаўніцы жаночага полу. Ушанаванне жанчыны-маці мае шматвяковую гісторыю, практычна ва ўсіх культурах спрадвеку шануецца маці. Гісторыя святкавання Дня маці сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята Пакроў Прасвятой Багародзіцы— ва ўсіх праваслаўных цэрквах угэты дзень праводзіцца святочнае набажэнства. Лічыцца, што ў 910 годзе ў Ерусаліме цудоўным чынам Багародзіца явіла сябе, падчас набажэнства многія людзі ўбачылі ў небе Маці Божую, якая пакрывала ўсіх людзей і маліліся шырокім белым покрывам, імкнучыся абараніць ўсіх дзяцей Божых. Менавіта таму Дзень маці ў Беларусі прымеркаваны дагэтак важнага ў праваслаўнай рэлігійнай традыцыі свята. З іншага боку, гісторыя свята ляжыць упаважлівым стаўленні дажанчын, якія сталі маці— гэта тэндэнцыя прасочваецца ва ўсіх славян.

    DSCN7683   DSCN7694

DSCN7716

Мова — душа народа, векаваяпамяцьмногіхпакаленняў, наш галоўнынацыянальны скарб. Жывемова — жыве народ, жывепамяцьпродкаў. Нямароднаймовы — няма народа, нямасуцяшэння ў горы, нямаслоўрадасці», - такімі словамі віталі вучні 8 “А” класа вучняў гімназіі на свяце “Гавары са мной па-беларуску”, якое прайшло ў гімназіі другога снежня. Праграма свята была разнастайнай.  Гучалі песні на беларускай мове ў выкананні вучняў гімназіі: Адамовіч Веранікі, Асташонак Аляксандры, Барыла Марыі, Брэхун Марыі, Сыгула Анастасіі. Гумарыстычныя нумары чаргаваліся з сур’ёзнымі. Ідэю свята можна было б сфармуляваць радкамі верша Пятра Бітэля:

Любіць сваё – зусім не значыць

Чужое ганіць, адмаўляць.

Вось за чужым свайго не бачыць,

Не вывучаць, не шанаваць –

Злачынствамбудзе без сумнення,

Боёсцьтакі закон жыцця:

Шануй чужое аж да пакланення,

Сваёлюбі да самазабыцця.

DSCN7747   DSCN7762

10.12.2016 г.

Дзясятага снежня ў 8 “А” класе прайшла тэматычная класная гадзіна “Сакрэты Рамэа і Джульеты”.  Падлеткі разважалі над словамі героя аповесці Алеся Бадака “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца”: “Я хачу пагаварыць з вамі пра каханне. Часам можна пачуць, што дарослым з васьмікласнікамі  пра гэта гаварыць рана. А мне здаецца, наадварот - позна…” Згадалі гісторыю Рамэа і Джульеты, спрабавалі разабрацца, чым адрозніваецца каханне ад закаханасці, каханне ад залежнасці, дрэнна гэта ці добра: нераздзеленае каханне… Святар  ( пратаірэй Пётр Дайлідзёнак) дапамагаў вучням разабрацца ў складаных жыццёвых пытаннях,  гаварыў пра важнасць маральнай чысціні, вернасці, цнатлівасці, пагубнасці распушчанасці, вульгарнасці, усёдазволенасці.

 Адна  з мэт інфармацыйнай гадзіны -  фарміраванне інфармацыйных кампетэнцый вучняў. І ў першую чаргу  - навіннай граматнасці. Вучні павінны ўмець адбіраць навінныя каналы і матэрыял сярод навіннага смецця, адрозніваць факты ад меркаванняў, журналістаў ад каментатараў і тых, хто адстойвае пэўную пазіцыю. Гэтаму яны вучацца падчас інфармацыйных гадзін.

IMG 20161210 095918   IMG 20161210 101336

снежань, 2016

Новы год – адно з любімых святаў дзяцей, падлеткаў.  Вучні 8 “А” класа прынялі ўдзел у конкурснай праграме, прысвечанай гэтай падзеі і занялі адно з прызавых месцаў.

 7 123  7 1234

люты, 2017

Дзяўчынкі павіншавалі хлопчыкаў не толькі падчас мерапрыемства, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны, але і праз насценную газету, у якой кожны хлопчык атрымаў персанальнае  віншаванне.

7 20170225 103637  7 20170225 103649

7 20170408 100803 1  7 20170408 102016

 

 

22.02.2017 г.

Незвычайныя конкурсы для хлопчыкаў падрыхтавалі дзяўчынкі на свяце, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны. Нашы хлопчыкі шмат чаго ўмеюць, а вось касу заплесці ўмоўнай малодшай сястрычцы … не атрымліваецца зусім. 

1 DSCN7895

2 DSCN7905

3 DSCN7908

 

сакавік, 2017

Пра што паведамляюць рэспубліканскія перыядычныя выданні, якія праблемы хвалююць беларусаў, чаму прысвечаны чарговы нумар часопіса “Юный спасатель”, якую небяспеку часам тояць у сабе камп’ютарныя гульні, хто такія пакемоны і што абазначае  слова “пакемон” у перакладзе з японскай мовы – гэтыя і многія  іншыя тэмы абмяркоўваюцца на інфармацыйных гадзінах.

Кажуць, папярэджаны – значыць, узброены. Пра тое, якую небяспеку тоіць у сабе лянота, як з ёй змагацца, што робіць чалавека маральна слабым, вялі гутарку вучні на класнай гадзіне “Ці лёгка быць маладым”.

 18image  19image

113mage  114image

красавік, 2017

Класная гадзіна “Пра культуру паводзін“ мела на мэце садзейнічанне фарміраванню пазнавальнай цікавасці да этычных ведаў, асноў этычнай культуры, развіццю уменняў вучняў весці сябе ў  адпаведнасці з маральнымі нормамі, правіламі паводзін, правіламі этыкету, прапрацаванымі самімі вучнямі ў выніку працы ў групах.

 

9 красавіка вучні 8 “А” класа разам з іншымі вучнямі гімназіі  былі на экскурсіі ў г. Мінску. Гэта Вербная нядзеля, таму мы наведалі найперш богаслужэнне ў Свята-Духавым саборы і Марыінскім касцёле (кожны ў адпаведнасці са сваім веравызнаннем), потым пабывалі ў Купалаўскім тэатры на спектаклі “Чорная панна Нясвіжа” і на экскурсіі ў Свята-Елісавеценскім манастыры.

 12image  13image

14image    15image

 

 

08.04     Клсная гадзіна Чым небяспечная лянота ?

   Самая гадоўная перамога ў жыцці – гэта перамога над сабой. Лянота. Хтосьці сказаў, што гэты парок уласцівы кожнаму чалавеку і перамагчы яго проста немагчыма. Ён патрабуе штодзённай перамогі. Васьмікласнікі, працуючы ў групах, шукалі адказы на пытанні:

  • Як праяўляе сябе лянота?
  • У якіх сем’ях вырастаюць лянівыя дзеці?
  • Якія прычыны развіцця ляноты?
  • Як змагацца з лянотай?

5 IMG 20170408 100738 1

      Некалькі класных гадзін былі прысвечаны тэме культуры паводзін. Іх мэта – садзейнічанне фарміраванню пазнаваўчага інтарэсу да этычных ведаў, асноў этычнай культуры, пабуджэнне навучэнцаў да самаўдасканалення.  Праходзілі яны ў форме “Запрашэнне на чай”. Нязмушаная гутарка, віктарына, турнір – і карысны адпачынак.

 

У красавіку

наведалі спектаклі самадзейных артыстаў (ГЦК) па п’есах Ніла Гілевіча “Не кажы “гоп”, “Першая ноч на курорце”

6 IMG 20170505 183749 resized 20170523 102008745

7 IMG 20170505 184233

 

  

27 красавіка на гімназічным конкурсе “Еўрабачанне”, арганізаваным настаўнікамі замежнай мовы, занялі першае месца. 

Пад кіраўніцтвам Бартасевіч Святланы Уладзіміраўны падрыхтавалі сваю версію песні “Гісторыя майго жыцця”, з якой гурт Navi Band выступіць на Еўрабачанні ў Кіеве.

 16image  17image

 

10.05. 2017 г. Інтэрактыўны занятак “Формула поспеху”

Мерапрыемства мела на мэце садзейнічанне фарміраванню асобасна-маральнага самавызначэння навучэнцаў; садзейнічанне павышэнню ўзроўню матывацыі да атрымання ведаў і дасягнення пастаўленай мэты.

   Адукацыйны аспект уключаў у сябе знаёмства з філасофіяй поспеху вядомых людзей, пошук ключоў да поспеху. Выхаваўчы – садзейнічанне фарміраванню пачуцця адказнасці праз усведамленне  “я ствараю сваё жыццё сам”.

Васьмікласнікі разважалі над прапанаванымі выслоўямі вядомых людзей, дыскутавалі, стваралі ўласную формулу поспеху. Дэвізам для занятка абралі словы: ”Жыццё – гэта не тое, што адбываецца з намі, а тое, што мы можам  з ім зрабіць. Можна плыць па цячэнні, згубіўшыся ў натоўпе, а можна стаць не такім, як усе. У чалавека заўсёды ёсць выбар: барацьба або бяздзеянне, імкненне наперад або будзёнасць”.

 

 Пад’ельскі Сяргей атрымаў дыплом трэцяй ступені на раённым конкурсе аратарскага майстэрства   

 4 IMG 20170225 103649

 

Перад лінейкай, прысвечанай святу Апошняга званка

 8 IMG 20170530 100221 1

Сумесны адпачынак на прыродзе, спевы пад гітару, гульні, ежа з вогнішча, жарты і сур’ёзныя размовы – найлепшы ўспамін апошніх дзён траўня

9 IMG 20170531 124439

9 IMG 20170531 124439

11 IMG 20170531 124917

12 IMG 20170531 125243

 

 

 rooglub gov byministerstvo akkk eduby adyby rikz praviby voiro Glub   znai.by portalmchs brsm brpomir pravoМы  оказываем информационную помощь людям в трудной жизненной ситуации